Конкурс на стварэньне hand-made прадукцыі працягнуты да 30 лістапада. Праяві крэатыў і далучайся!

2012 2012-10-18T22:53:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/konkurs-aliesia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Узоры прац, дасланыя на конкурс. Фота Радыё Свабода.

Узоры прац, дасланыя на конкурс. Фота Радыё Свабода.

Спяшайцеся! Дададзена яшчэ 1,5 месяца на тое, каб праявіць крэатыўнасць, прадэманстраваць сваю дасведчанасць у галіне правоў чалавека і стварыць мастацкі выраб!

ПЦ “Вясна” працягвае конкурс сярод моладзі (і не толькі) да 30 лістапада  на  hand-made вырабы - паштоўкі для палітвязняў,  ілюстрацыі, калажы, фотаздымкі, відэаролікі ды слоганы на праваабарончую тэматыку!

Калі ты жадаеш праявіць салідарнасць з палітвязнямі, калі цябе цікавяць такія тэмы як:

роўнасць, свабода, свабода слова і вольнае выказванне сваіх перакананняў, свабода сумлення, перамяшчэння, мірных сходаў, асацыяцыяў, права на адукацыю, на годнае жыццё, правы жанчын, правы дзіцяці і г.д.

Калі ты неабыякавы да такіх праблемаў як:

дыскрымінацыя, наяўнасць смяротнага пакарання, катаванні людзей –

Тады мы чакаем тваіх прац!! Выказвайце сябе! Крэатыўце!

Галоўны прыз – графічны планшэт! Іншых пераможцаў таксама чакаюць такія прызы як флэшкі, навушнікі і г.д.!

У Беларусі вельмі абмежаваная колькасць беларускамоўных паштовак, асабліва тых, якія можна даслаць нашым палітвязням, што ўжо працяглы час знаходзяцца ў ізаляцыі. Сапраўды выдатна, калі тыя, хто за свае погляды апынуўся за кратамі, маглі б атрымліваць сапраўды адметныя аўтарскія паштоўкі, створаныя з душой – менавіта для іх і менавіта сваімі рукамі. Вось так і прыйшла ідэя правесці конкурс hand-made паштовак для палітвязняў!

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

лепшая hand-made паштоўка для палітвязняў (усе паштоўкі будуць потым адпраўленыя палітвязням, лепшыя будуць надрукаваныя для шырокага распаўсюду); 

лепшая ілюстрацыя, калаж, комікс на праваабарончую тэматыку (прымаюцца малюнкі да артыкулаў (іх 30) Дэкларацыі правоў чалавека  ці да пэўных календарных датаў, звязаных з правамі чалавека, асобаў, падзеяў і г.д.);

лепшая флэш-паштоўка

лепшы відэа-ролік

лепшы праваабарончы слоган

лепшы фотаздымак

Колькасць прац, прадстаўленых на конкурс ад адной асобы, неабмежаваная.

Чакаем вашыя прапановы да 30 лістапада на электронны адрас: konkurs@spring96.org (абавязкова ўказвайце сваё імя альбо псеўданім, узрост, электронны адрас, нумар мабільнага тэлефону), а самаробныя паштоўкі можна прынесці, папярэдне дамовіўшыся па тэлефонах 331-08-44 (гарадскі) і (29)7885609 (мабільны).

Пераможцы атрымаюць узнагароды 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека. Жадаем поспехаў!

Узоры прац, дасланыя на конкурс.
Узоры прац, дасланыя на конкурс.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international