Моладзевыя актывісты Лілія і Іван Міхайлавы , а таксама Аляксандар Лаўрыновіч былі ўчора затрыманыя міліцыяй на вул. К. Маркса ў Мінску

2007 2007-01-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ад 18 да 2 гадзінаў ночы яны знаходзіліся ва ўпраўленьні унутраных справаў Ленінскага раёну Менску. У моладзевых актывістаў знайшлі налепкі “Джынс -- За свабоду”. Міліцыянты забралі налепкі, на  склалі пратакол. Іх абвінавацілі ў псаваньні вонкавага выгляду гораду. Падчас затрымання з дазволу дзяжурнага міліцыянта ДОП №1  Юрковіча Андрэя Анатольевіча ў іх спрабавалі узяць адбіткі пальцаў і знімаць іх на відэа. Актывістам пагражае штраф. Справу будзе разглядаць адміністрацыйная камісія райвыканкаму.

Сёньня актывісты  пададуць у Пракуратуру скаргу на дзеяньні міліцыянтаў. Іх незаконна трымалі 6 гадзінаў у пастарунку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international