Случчакі дамагаюцца ад мясцовых уладаў безбар'ерных пешаходных пераходаў

2012 2012-10-17T17:31:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/invalid.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Валанцёры грамадзянскай кампаніі «Наш дом» сабралі больш за трыста подпісаў случчакоў і звярнуліся ў райвыканкам і да дэпутатаў. Яны просяць прывесці вышыню бардзюраў у адпаведнасць з будаўнічымі нормамі.
Як распавяла актывістка кампаніі Тамара Блінова, у звароце уладам прапанавана ўсталяваць паніжальныя бардзюры, якія забяспечваюць камфортны з'езд (сход) пешаходаў з каляскамі, інвалідаў, пажылых людзей на дзевяці пешаходных пераходах (прыпынку «Суворава» і «9-я школа», да ўніверсама, да стаматалагічнай паліклініцы і інш.)
Акрамя таго, случчакі просяць прывесці ў належны выгляд няроўныя паніжальныя бартавыя камяні на васьмі пешаходных пераходах.
«Высокія бардзюры не толькі дастаўляюць нязручнасці для жыхароў горада, але і супярэчаць стандартам, устаноўленым нормамі будаўніцтва», - кажа Тамара Блінова.
Па словах актывісткі кампаніі «Наш дом», 16 кастрычніка яна атрымала адказы ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Інэсы Кляшчук і старшыні камісіі па пытаннях эканомікі, бюджэту, вытворчасці і абслугоўвання насельніцтва Слуцкага раённага савета дэпутатаў Аляксандра Жылко.
Дэпутаты паведамляюць, што рашэнне праблемы не ў іх кампетэнцыі. Яны накіравалі зварот случчакоў у КУП «Слуцкае ЖКГ».
Адказу ад Слуцкага райвыканкама пакуль няма.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international