У Вілейцы на выбарчым участку зьмянялі выніковы пратакол

2007 2007-01-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта распавёў карэспандэнт Еўрапейскаму радыё для Беларусі:

“Згодна з абвешчанымі адразу пасля падліку дадзенымі незалежны кандыдат у дэпутаты раённага Савета, педагог вілейскай школы-інтэрната Сяргей Клімёнак атрымаў больш галасоў выбаршчыкаў за свайго апанента — намесніка старшыні райвыканкама па ідэалагічнай рабоце спадара Дзяругі. Гэта было афіцыйна занесена ў пратакол выбарчай камісіі. Але раніцай у панядзелак раптоўна высветлілася, што кандыдат дарэмна палічыў сябе пераможцам у выбарчым марафоне. Нядзельны пратакол бясследна знік, а ў тым, які Сяргею Клімёнку прадэманстравалі на наступны дзень, перамога значыцца за галоўным ідэолагам Вілейскага раёна. Ніякіх тлумачэнняў наконт падобных зменаў раённая выбарчая камісія не дае”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства