Валерыя Булгакава выклікаюць у гаспадарчы суд

2012 2012-10-17T10:29:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

18 кастрычніка галоўны рэдактар часопіса «Arche» Валер Булгакаў павінен зьявіцца ў абласны гаспадарчы суд у Горадні. Будзе разглядацца справа аб сканфіскаваных у яго кнігах і часопісах.

14 верасьня Валер Булгакаў прыехаў у Горадню, каб прадставіць новую кнігу з сэрыі часопісу «Arche» «Саветызацыя Заходняй Беларусі» аўтарства гісторыка Яна Шумскага. Чытачы змаглі набыць кнігу і папярэднія нумары часопісу.

Як аказалася, на сустрэчу прыйшлі супрацоўнікі падаткавай інспэкцыі, яны зрабілі «кантрольную закупку». Былі сканфіскаваныя каля двухсот асобнікаў часопісу і кніг, на якія не было «накладных». Валера Булгакава даставілі ў падаткавую, адкуль адпусьцілі позна ўвечары.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international