Алесь Бяляцкі – ганаровы грамадзянін Парыжу

2012 2012-10-17T09:34:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bel12-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 кастрычніка згодна з прапановай  мэра Парыжу,а таксама з ініцыятывы Гарадской рады 11-й акругі сталіцы Францыі , Рада Парыжу надала сан Ганаровага грамадзяніна горада Парыжу віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека, зняволенаму старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму. Пра гэта стала вядома позна вечарам у аўторак.


"Алесь Бяляцкі, выдатны беларускі абаронца правоў чалавека, у 2011 годзе быў асуджаны судом сваёй краіны да чатырох з паловай гадоў калоніі строгага рэжыму па выніках несправядлівага працэсу", - гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце парыжскай мэрыі 16 кастрычніка. Бяляцкі "нястомна змагаўся за правы чалавека нягледзячы на пагрозы і кампанію дэзінфармацыі з боку дзяржавы".

У 2010 годзе  Муніцыпалітэт гораду Генуя надаў старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесю Бяляцкаму ганаровае грамадзянства. Італьянская грамадскасць такім чынам выказала сваю занепакоенасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, у прыватнасці, наяўнасцю смяротнага пакарання, абмежаваннем свабоды СМІ, грамадзянскіх і палітычных правоў, і падтрымку беларускім праваабаронцам.

Алесь Бяляцкі стаў другім беларусам, якога ўганаравалі такім пачэсным статусам. У 2003 годзе сусветна вядомы навуковец, доктар медыцынскіх навук, прафесар Юрый Бандажэўскі стаў ганаровым грамадзянінам Парыжу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international