Аршанскі следчы камітэт не пакідае ў спакоі грамадскага актывіста

2012 2012-10-16T14:26:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pietrushenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст кампаніі «Наш Дом» Мікалай Петрушэнка

Актывіст кампаніі «Наш Дом» Мікалай Петрушэнка

Актывіст кампаніі «Наш дом», былы кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Мікалай Петрушэнка выкліканы на 17 кастрычніка да 12 гадзінаў у следчы камітэт Оршы да старэйшага следчага С. Шчарбенкі. Менавіта ў вядзенні гэтага следчага знаходзіцца крымінальная справа па арт. 369 КК РБ, якая распачата ў дачыненні да Петрушэнкі за публікацыю 8 жніўня на сайце nash-dom.info матэрыялу «Педафіл атрымліваў прэміі за лепшыя дзіцячыя пляцоўкі».
Згодна з пастановай за подпісам Шчарбянка, аўтар артыкула “указвае», што намеснік старшыні Аршанскага гарвыканкама падазраецца ў пакрывальніцтве дзейнасці педафіла. Тым самым Петрушэнка «публічна ўзвёў паклёп» на гарадскога чыноўніка «як прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў».
Па справе была прызначаная лінгвістычная экспертыза. Сам Мікалай Петрушэнка прапанаваў даручыць правядзенне яе Беларускаму саюзу журналістаў альбо Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аднак следства вырашыла інакш, накіраваўшы матэрыялы для экспертызы ў Віцебскі дзяржаўны універсітэт ім. Машэрава. Вынікі экспертызы пакуль не вядомыя. Верагодна, заўтра следчы іх павінен будзе абвесіць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international