Алесь Анціпенка: Дзяржаўныя СМІ змаргіналізавалі выбары, а потым хутка пра іх жа і забылі

2012 2012-10-16T12:53:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Па высновах маніторцаў, ад самага пачатку і да канца прайшоўшая выбарчая кампаніі мела ў сродках масавай інфармацыі вельмі канкрэтныя вызначаныя рысы. Дзяржаўныя СМІ асвятлялі выбарчы працэс у традыцыйна мінімалісцкай манеры, г.зн., у шэрагу выпадкаў надаючы яму менш увагі, чым тэмам “Спорт” ці “Надвор’е”. Маргінальны характар асвятлення выявіўся і ў тым, што галоўнай дзеючай асобай быў Цэнтрвыбаркам, а не кандыдаты ці палітычныя партыі. Разам з тым ЦВК з’яўляўся і галоўнай крыніцай інфармацыі для дзяржаўных медыя.

У названых медыя дамінавала спрошчаная карціна рэпрэзентацыі выбарчага працэсу, г. зн., яны ясвятлялі дзейнасць пераважна пяці суб’ектаў, а менавіта ЦВК (альбо акруговых камісій), прэзідэнта, назіральнікаў з краін СНД, заходніх назіральнікаў і неперсаніфікаванага кандыдата. Надзвычай характэрнай для манеры асвятлення была таксама акцэнтуацыя ўвагі на арганізацыйных і тэхнічных аспектах выбарчай кампаніі.

Што да манеры рэпрэзентацыі розных суб’ектаў выбарчага працэсу, то адмоўнай (асабліва ў пачатковы перыяд маніторынгу) была характарыстыка ролі і дзейнасці заходніх назіральнікаў. Пазітыўна і нейтральна дзяржаўныя медыя ацэньвалі дзейнасць ЦВК, прэзідэнта і назіральнікаў з краін СНД.

Параўнальна з дзяржаўнымі, недзяржаўныя медыя падавалі тэму выбараў у больш шырокім дыяпазоне і не абмяжоўваліся адно афіцыйнай інфармацыяй, што сыходзіла ад ЦВК і ўладаў. У шэрагу выпадкаў яны крытычна паставіліся да дзейнасці двух названых суб’ектаў, шырока пісалі пра выпадкі цэнзуры, але разам з тым для іхняй манеры рэпрэзентацыі розных суб’ектаў, параўнальна з дзяржаўнымі СМІ, характэрны больш збалансаваны падыход. Аднак відавочная адсутнасць інтрыгі і прадказальнасць вынікаў выбараў сталіся тымі фактарамі, якія абумовілі заўважную абыякавасць асвятлення выбарчай кампаніі ў недзяржаўных медыя.

“Стомленасць выбарамі”, сцэнар якіх аніяк істотна не змяніўся (раўнуючы з папярэднімі), – агульны сімптом сёлетняй кампаніі ў асвятленні дзяржаўных і недзяржаўных СМІ.

Вынікі маніторынгу асвятлення паслявыбарчага перыяду аказаліся досыць нечаканымі: у адрозненне ад усіх папярэдніх кампаній, маніторынгаваных БАЖ, дзяржаўныя і недзяржаўныя медыя неўзабаве пасля дня галасавання страцілі цікавасць да выбарчай тэматыкі.

Выніковы даклад: Асвятленне парламенцкіх выбараў 2012 г. у беларускіх СМІ (31 ліпеня – 16 кастрычніка 2012 г.)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international