viasna on patreon

Бабруйск: прафсаюзнаму лідэру выдалі новы пропуск

2012 2012-10-15T18:29:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalkou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Кавалькоў, бабруйскі лідэр Свабоднага прафсаюза Беларускага

Міхаіл Кавалькоў, бабруйскі лідэр Свабоднага прафсаюза Беларускага

Пытанне з пропускам на тэрыторыю завода ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў) у чарговы раз вырашылася ў Міхаіла Кавалькова. Нагадаем, што лідэр суполкі Свабоднага прафсаюза беларускага ўжо неаднаразова трапляў у сітуацыі, калі яго пропуск “ламаўся” ці блакаваўся. Дабівацца права без перашкод трапляць на тэрыторыю прадпрыемства прафсаюзнаму лідэру даводзілася нават праз суд. Апошні выпадак з “паломкай” пропуска адбыўся некалькі дзён таму. 

-Мне давялося прайсціся па розных інстанцыях, у тым ліку пабываў на прыёме ў старшыні гарвыканкама Дзмітрыя Бонахава. І вось мне выдалі новенькі пропуск. Стары, які, па іх словах зламаны, я таксама пакінуў пры сабе, на ўсялякі выпадак, на памяць, - расказаў Міхаіл Кавалькоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства