Старшыня Зэльвенскага райвыканкама паабяцаў дадаць месцаў для пікетаў на наступныя выбары

2012 2012-10-15T17:41:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/slonim-palchis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яшчэ падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў былы кандыдат у дэпутаты ад Партыі БНФ Іван Шэга са Слоніма звяртаўся ў Зэльвенскі райвыканкам наконт павелічэння месца для агітацыі кандыдатаў у дэпутаты на Зэльвеншчыне. І вось нядаўна Іван Шэга атрымаў адказ на свой зварот у Зэльвенскі райвыканкам. Старшыня Зэльвенскага райвыканкама Ян Пальчыс піша: “Ваша заўвага аб павелічэнні колькасці месцаў для пікетавання будзе разгледжана пры падрыхтоўцы да правядзення наступнай выбарчай кампаніі”.

Дарэчы, падчас гэтай парламенцкай кампаніі ні адзін кандыдат ад дэмакратычных партый так і не змог правесці ніводнай сустрэчы з выбаршчыкамі на Зэльвеншчыне. Каб сустрэчы не адбыліся — у гэтым пастараліся вертыкальшчыкі з Зэльвенскага райвыканкама.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international