Слонім: за зварот у інспекцыю па ахове працы працоўнаму зменшылі заробак

2012 2012-10-15T11:45:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/slonim-fabryka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Слесар Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі (КПФ) Міхаіл Сошка звярнуўся ў раённую інспекцыю па ахове працы з заявай, у якой паведаміў, што яго і яшчэ 5 чалавек з цэху пара-сілавой гаспадаркі прадпрыемства прымушаюць выконваць не сваю, ды яшчэ небяспечную для жыцця і фабрыкі працу. Справа ў тым, што Міхаіл Сошка і яго калегі па цэху працуюць слесарамі па эксплуатацыі газавага абсталявання. І ўсе яны маюць на гэта адпаведныя пасведчанні. А начальнік цэха фабрыкі Аляксандр Раўко патрабуе, каб слесары абслугоўвалі і мазутна-насосную станцыю. “Каб абслугоўваць мазутна-насосную станцыю, небходна мець на гэта спецыяльнае пасведчанне, пэўныя навыкі, а мы не маем права абслугоўваць падобную станцыю, бо мы — слесары па эксплуатацыі газавага абсталявання. Мы не спецыялісты па мазутна-насосных станцыях. І не дай Божа, калі што здарыцца, хто будзе несці адказнасць і за людзей, і за фабрыку?..” — распавёў Міхаіл Сошка.

З гэтай нагоды і напісаў рабочы заяву ў інспекцыю па ахове працы. А за тое, што ён звярнуўся ў інспекцыю, адміністрацыя фабрыкі перавяла рабочага са зменнага графіку працы і ў два разы зменшыла заробак. Чым закончацца справядлівыя патрабаванні рабочых — мы яшчэ паведамім.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international