"Трэба змагацца за вызваленне палітвязняў грамадою і ўсімі даступнымі сродкамі"

2012 2012-10-12T13:43:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dashkievich-zhitomir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя украінскай групы "Міжнароднай Амністыі" за вызваленне Зміцера Дашкевіча (Жытомір,19.06.2011 )

Акцыя украінскай групы "Міжнароднай Амністыі" за вызваленне Зміцера Дашкевіча (Жытомір,19.06.2011 )

Трэба змагацца за вызваленне палітвязняў грамадою і ўсімі даступнымі сродкамі, лічыць івацэвіцкі грамадскі актывіст, былы капітан Івацэвіцкага РАУС Станіслаў Халадовіч.

У тым, што Зміцеру Дашкевічу далі невялікае паслабленне ў турэмным утрыманні, не апошнюю ролю адыгралі акцыі грамадскасці як у Беларусі, так і за межамі ў падтрымку палітвязня. Сам Станіслаў Халадовіч, былы кіраўнік ІЧУ, звяртаўся з тэлеграмай да начальніка  калоніі № 20 Мозыра, дзе адбывае пакаранне Зміцер Дашкевіч.

  Станіслава Халадовіча ўзрушыла прававое бязмежжа з боку кіраўніцтва і супрацоўнікаў калоніі ў адносінах да палітвязня. “Такія адносіны да Дашкевіча – гэта звычайны крымінал, інакш назваць нельга, -- адзначыў былы капітан Івацэвіцкага РАУС Халадовіч. -- Якая гэта можа быць папраўчая калонія, калі маральна і фізічна знішчаюць зняволенага, тым больш калі ён насамрэч не здзейсніў крымінальнага злачынства”. Халадовіч папрасіў кіраўніка калоніі перагледзець адносіны да Дашкевіча і папярэдзіў, што пры змене ўлады кожны будзе адказваць персанальна за свае злачынствы.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international