Корбана і Сяргеева затрымалі за акцыю супраць БТ

2012 2012-10-12T09:37:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як паведаміла Радыё Свабода Вольга Бурневіч, на працягу гадзіны за ўдзел у акцыі супраць прапаганды на БТ 11 кастрычніка былі затрыманыя лідэр моладзевай ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алег Корбан і актывіст Уладзімер Сяргееў.

Маладыя людзі дастаўлены ў Партызанскі РУУС Менску. Супрацоўнікі міліцыі не паведамляюць пра далейшы лёс актывістаў.

Актывісты «Альтэрнатывы» правялі флэшмоб на знак пратэсту супраць прапаганды на дзяржаўным тэлебачаньні. Яны ўсталявалі на рагу вуліц Няміга і Гарадзкі Вал тэлевізар з выявай лягатыпу Першага беларускага тэлеканалу і расклалі на ім локшыну, таксама раскідалі локшыну навокал.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international