Орша: Назіральнікі падалі заяву ў Следчы камітэт

2012 2012-10-11T16:43:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/galasavanne-na-damu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мікалай Дзямідаў і Яўген Анішчанка, каардынатары кампаніі назірання «За справядлівыя выбары - 2012», якія ажыццяўлял назіранне за ходам галасавання на ўчастках акругаў № № 26 і 27, выявілі шэраг парушэнняў Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Пра гэта паведамілі ў Аршанскі следчы камітэт, накіраваўшы заяву аб парушэнні артыкула 54 Выбарчага кодэкса «Галасаванне па месцы знаходжання выбаршчыка, удзельніка рэферэндуму на выбарах, рэферэндуме». У заяве гаворыцца, што на ўчастках № № 18,26,33 выяўленыя факты, калі ў спісах выбаршчыкаў, якія пажадалі прагаласаваць дома, была адна лічба, а пры ўскрыцці скрынь бюлетэняў аказвалася іншая, у некалькі разоў большая.
Такія парушэнні, здзейсненыя асобамі, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, або якія ўваходзяць у склад выбарчых камісій, або службовымі асобамі дзяржаўных органаў, прадугледжваюць пакаранне па артыкуле 192 КК РБ у выглядзе штрафу, папраўчых работ, абмежавання або пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international