Брэст: гарадскія ўлады не хочуць спрыяць захаванню гістарычных аб’ектаў (фота)

2012 2012-10-11T15:05:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-gabr-bud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пад пагрозай знікнення апынулася так званая “Калонія Варбурга”, пабудаваная ў Брэсце яшчэ за польскім часам у 1925-м годзе на грошы фонду Амерыканскага габрэйскага размеркавальнага камітэту. Гэтыя будынкі будаваліся адмыслова для мясцовых габрэяў, якія мелі нізкія даходы. Варта нагадаць, што да Другой сусветнай вайны амаль палова насельніцтва Брэста скаладалі жыхары, што называлі сябе габрэямі.

Зараз будынкі, што складаюць калонію, не выкарыстоўваюцца і прыходзяць у заняпад. Мясцовая габрэйская суполка не мае сродкаў на рэстаўрацыю гэтага гістарычнага аб’екту, няма цікавасці да яго і з боку патэнцыйных інвестараў. Раней абмяркоўвалася магчымасць правядзення экскурсій для турыстаў, што цікавяцца мінуўшчынай, калі б будынкі былі прыведзеныя ў належны стан.

Што да пазіцыі брэсцкіх уладаў, дык яна таксама несуцяшальная. Па словах галоўнага архітэктара гоарада Алега Ляшука, паколькі “Калонія Варбурга” афіцыйна не аднесена да гісторыка-культурнай каштоўнасці, дзяржава не мае абавязку праводзіць рэстаўрацыю за кошт бюджэта.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international