Судзьдзя Натальля Козел пакарала моладзевага актывіста Яўгена Скрабутана трохдзённым арыштам, а актывісту непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Станіславу Пачобуту вынесла 7 сутак адміністратыўнага арышту

2007 2007-01-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў ПЦ "Вясна"гарадзенскі праваабаронца Уладзімер Хільмановіч, сёньня, 15 студзеня, у Ленінскім райсудзе Гародні судзьдзя Натальля Козел разгледзеўшы  адміністратыўныя справы, складзеныя на затрыманых напярэдадні дня выбараў актывістаў Станіслава Пачобута і Яўгена Скрабутана, пакарала іх адміністратыўным арыштам за дробнае хуліганства: Станіслаў Пачобут атрымаў 7 сутак; Яўген Скрабутан - 3 сутак.

На першае судовае паседжаньне па справе Станіслава Пачобута нікога акрамя адваката і сьведкаў не пусьцілі: ні  журналістаў, ні грамадзкіх актывістаў.

Тэрмін арышту ў Яўгена Скратутана заканчваецца сёньня, Станіслаў Пачобут выйдзе на волю 19 студзеня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international