«Убыл по приговору»: глядзі, думай, вызначайся! (відэа)

2012 2012-10-11T13:24:00+0300 2013-12-23T10:49:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ubyl-po-prigovoru.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Палуда пад час прэзентацыі фільма "Убыл по приговору"

Андрэй Палуда пад час прэзентацыі фільма "Убыл по приговору"

Прэм’ерны паказ дакументальнага фільма «Убыл по приговору» адбыўся ў Менску 10 кастрычніка,  калі адзначаецца Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання. Фільм створаны рэжысёрам Віктарам Трацяковым па сцэнары Паліны Сцепаненка ў межах кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі».

«Убыл по приговору» -  словы, якія ў сучаснай Беларусі чуюць сваякі растраляных. Гэта стандартная фраза, якой паведамляюць  пра тое, што чалавек пакараны смерцю, і ніхто, нават начальнік СІЗА не можа змяніць у гэтай фармулёўцы ні слова, ніхто са службовых асобаў не мае права прамовіць слова “расcтрэл”.  «Убыл по приговору» - гэта казённая формула, адпаведнік слова “раcстрэл” прыйшла ў сучасную Беларусь яшчэ з савецкіх інструкцый, замяніўшы сумнавядомае “10 лет без права переписки”.

«Убыл по приговору» - другі фільм, зняты ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”. Першы фільм “Прычына смерці – прочырк” быў прысвечаны праблеме нявыдачы целаў сваякам расcтраляных, а таксама ставіў пытанні – чаму дзяржава робіць таямніцу з выканання смяротных прысудаў (дата выканання не паведамляецца, целы расстраляных не выдаюцца сваякам для пахавання), чаму ў пасведчанні аб смерці ў графе “прычына смерці” стаіць прочырк.

У фільме «Убыл по приговору»  ставіцца праблема існавання катаў – людзей, якія ад імя дзяржавы прыводзяць прысуд у выканне – пра гэта ў фільме распавядае  чалавек, які асабіста прымаў удзел у 134 пакараннях смерцю – Алег Алкаеў, былы начальнік  СІЗА № 1 г.Мінска, аўтар кнігі «Расстрэльная каманда».

 

«Убыл по приговору»: глядзі, думай, вызначайся! (відэа)
На прэзентацыі фільма "Убыл по приговору".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international