У Баранавічах і Гомелі адзначылі Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання

2012 2012-10-11T14:35:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-sp-10.10.12b.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 кастрычніка баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты адзначылі Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання.

Гарвыканкам традыцыйна не дазваляе праводзіць такія грамадска-палітычныя акцыі, як супраць смяротнага пакарання, з нагоды дня правоў чалавека. Таму, каб не губляць час на юрыдычныя працэдуры, грамадскія актывісты не сталі падаваць пісьмовую заяву ў мясцовы гарвыканкам на атрыманне дазволу правесці пікет.

Праціўнікі смяротнага пакарання дзвюма групамі хадзілі па горадзе, размаўлялі з людзьмі і раздавалі ім інфармацыйныя матэрыялы аб неабходнасці забароны смяротнага пакарання. Найперш, давалі пачытаць каляровую паштоўку “Мы супраць смяротнага пакарання” і інфармацыйны буклет “Не – смяротнаму пакаранню!”, якія расказваюць грамадзянам аб тым, што Беларусь засталася адзінай краінай у Еўропе, дзі існуе смяротнае пакаранне. Людзі таксама атрымлівалі каляндарыкі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.

– Мэта сёняшняй акцыі – гэта адмена смяротнага пакарання і далучэнне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў. Мы імкнуліся пераканаць людзей, што смяротнаму пакаранню не павінна быць месца ў дэмакратычным грамадстве, – адзначыў праваабаронца Сяргей Гоўша.

***

У Гомелі жыхарам абласнога цэнтру нагадалі пра праблему смяротнага пакарання з дапамогай улётак. Актывісты кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" напярэдадні 10 кастрычніка раклеілі ў людных месцах горада сотні ўлётак "Не - смяротнаму пакаранню".

 

Улёткі супраць смяротнага пакарання ў Гомелі.
Улёткі супраць смяротнага пакарання ў Гомелі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international