viasna on patreon

У ЦВК не зразумелі назіральніка?

2012 2012-10-10T15:18:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lieanienka-aliaksandr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Леаненка, бабруйскі сябра Беларускага Хельсінкскага камітэта

Аляксандр Леаненка, бабруйскі сябра Беларускага Хельсінкскага камітэта

Яшчэ падчас выбараў бабруйскі назіральнік Аляксандр Леаненка, які працаваў на выбарчых участках № 22 і 23 Сельскай акругі, падаў скаргі ў АВК і ЦВК. Ён указаў на парушэнні ў размяшчэнні агітацыйных матэрыялаў, якія знаходзіліся ў памяшканні для галасавання. 

-У акруговай камісіі прызналі, што парушэнне ёсць, - кажа Аляксандр Леаненка. – У адказе за подпісам старшыні Святаслава Дашкоўскага гаварылася, што на выбарчым участку № 23 сапраўды у момант галасавання 22 верасня знаходзіўся агітацыйны плакат Алены Шамаль. І на маю заўвагу старшыня выбарчага ўчастка К. Лукашэвіч адрэагавала, і плакат быў зняты. Але ў ЦВК, відаць, не зразумелі беларускую мову, бо адбылася падмена паняткаў. Мне адказалі, што парушэнняў не знайшлі, бо плакат знаходзіўся на інфармацыйным стэндзе. А на тое, што стэнд гэты знаходзіўся ў памяшканні для галасавання, увагі не звярнулі.

Аляксандр Леаненка накіраваў у ЦВК яшчэ адзін ліст з просьбай больш пільна разабрацца ў гэтай сітуацыі.

- Сваім зваротам у Цэнтральную камісію я хацеў звярнуць увагу на парушэнні, якія мелі месца на многіх участках Сельскай акругі, але пэўнага адказу не атрымаў. Напісаў, што падобныя адпіскі з ЦВК не могуць садзейнічаць умацаванню асноватворных прынцыпаў выбарчага працэса дэмакратыі, справядлівасці, празрыстасці, і падрываюць давер не толькі у назіральнікаў, у тым ліку міжнародных, але і ў выбаршчыкаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства