У Магілёве прайшоў кінапрагляд фільму “Прычына смерці - прочырк”

2012 2012-10-10T15:08:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kinapragliad-sp-mahiliou-9.10.12a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кінапрагляд, які арганізавалі мясцовыя праваабаронцы, быў прымеркаваны да Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання, што адзначаецца 10 кастрычніка.

Вечарам 9 кастрычніка гледачы сабраліся на магілёўскім офісе “Вясны”. Пасля паказу дакументальнага фільма адбылася дыскусія аб неабходнасці адмены смяротнага пакарання. Выказваліся прычыны, па якіх неабходна пазбавіцца ад гэтай меры пакарання ў Беларусі.

Усе прысутныя атрымалі адмысловыя брашуры, а найбольш актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства падпісаліся пад петыцыяй супраць смяротнага пакарання.

Праваабаронцы адзначаюць, што падобныя праваабарончыя кінапрагляды даюць свой плён – некаторыя мяняюць свае погляды на існаванне смяротнага пакарання, а некаторыя знаходзяць іншую аргументацыю, каб бараніць жыцці людзей, нават калі яны здзейснілі жудасныя злачынствы.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international