viasna on patreon

Падчас акцыі ў гонар Дня Незалежнасьці затрымана 6 удзельнікаў моладзевага руху супраціву «Зубр». На 28 ліпеня прызначаныя суды над затрыманымі.

2003 2003-07-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 ліпеня актывісты руху супраціву ЗУБР правялі акцыю, прымеркаваную да 13 гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь.
Акцыя пачалася апоўдні на плошчы Незалежнасці ў Менску. Удзельнікі пікету, якіх было прыкладна 10 чалавек, трымалі ў руках расцяжку з лозунгам "Жыве Незалежная Беларусь!", нацыянальны сцяг і сцяг руху ЗУБР. Людзям, якія ішлі побач, удзельнікі акцыі раздавалі ўлёткі з віншаваннямі.
Супрацоўнікі міліцыі з'явіліся праз 3 - 4 хвіліны пасля пачатку пікета. Яны толькі запатрабавалі згарнуць расцяжку і прыбраць сцягі. Потым да ўдзельнікаў пікету падбеглі кіраўнікі менскай міліцыі - кіраўнік менскага АМАПу падпалкоўнік Падабед, палкоўнік Гірэль і намеснік кіраўніка Маскоўскага РУУС Пац. Яны пачалі вырываць з рук удзельнікаў пікета расцяжку. Яшчэ праз некалькі хвілінаў пад'ехаў аўтобус з міліцыянтамі.
Людзі, што выходзілі з касцёлу, дзе якраз у гэты час скончылася імша, пачалі абараняць зуброў. Аднаго з іх, Рыгора Кійко, запіхнулі ў аўтобус разам з удзельнікамі пікету. Усяго на плошчы Незалежнасці было затрымана 6 чалавек (Павел Юхневіч, Аляксей Ляўковіч, Міхаіл Волчак, Зміцер Жмудзін, Дзяніс Барадзін), якіх павезлі ў РУУС Маскоўскага раёну.
Праз 10 хвілінаў пасля заканчэння акцыі на праспекце Скарыны былі затрыманыя яшчэ два зубры, якія назіралі за правядзеннем пікету і рабілі фотаздымкі - Яўген Афнагель і Ігар Віннікаў. Іх даставілі ў РУУС з мэтай праверкі дакумантаў, абшукалі, запісалі пашпартныя дадзеныя і адпусцілі праз паўтары гадзіны.
У РУУСе у затрыманых на пікеце ўзялі тлумачэнні і склалі пратаколы па 167-1. У тых, хто быў затрыманы ўпершыню, былі ўзятыя адбіткі пальцаў.
Прыблізна ў 15.30 усіх затрыманых на пікеце адпусцілі, уручыўшы позвы ў суд на 10 гадзінаў 28 ліпеня.
Паводле паведамленьня прэс-службы ЗУБР

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства