Жыхары брэсцкага шматпавярховіка працягнуць змаганне за права на годнае жыццё

2012 2012-10-10T13:20:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zvarot_gramadzian.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Некалькі дзесяткаў чалавек падпісаліся пад зваротам у Брэсцкі гарвыканкам з патрабаваннем правесці капітальны рамонт дому №12 па вуліцы Янкі Купалы ў абласным цэнтры і прывесці ў належны стан дваровую тэрыторыю.

У выніку камунальныя службы пасля ўмяшальніцтва мясцовых уладаў усталявалі каля згаданага дому лаўкі,сметніцы, добраўпарадакавалі дзіцячую пляцоўку і пачалі рэгулярную уборку дваровай тэрыторыі. Што да капітальнага рамонту будынка, дык у гарвыканкаме пакуль спаслаліся на недахоп грошай і вялікую колькасць аварыйных дамоў, якія тэрмінова патрабуюць такога самага рамонту. У выніку, з адказу чыноўнікаў вынікае, што дом па вуліцы Янкі Купалы будзе чакаць сваёй чаргі ажно да 2017 году.

Тым не менш, ініцыятыўная група па вырашэнні лакальнай праблемы гэтага дома на чале з Ірынай Чарнабаевай лічыць першы досвед адстойвання свайго права на годнае жыццё паспяховым і збіраецца працягнуць барацьбу за тое, каб жылы будынак быў адрамантаваны раней, чым праз пяць гадоў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international