viasna on patreon

У цэнтры Мінску з'явіліся расцяжкі "НЕ смяротнаму пакаранню"

2012 2012-10-10T13:11:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dsc_3876.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Расцяжка супраць смяротнага пакарання, 10 кастрычніка 2012 года

Расцяжка супраць смяротнага пакарання, 10 кастрычніка 2012 года

Моладзевыя актывісты звярнулі ўвагу грамадскасці на Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання.

Ініцыятыва штогод адзначаць дзень супраць смяротнага пакарання належыць Сусветнай кааліцыі па забароне смяротнага пакарання. Кааліцыя аб'ядноўвае каля сарака праваабарончых арганізацый, у тым ліку "Міжнародную амністыю", а таксама адвакацкія аб'яднання, прафсаюзы, мясцовыя і рэгіянальныя органы ўлады.

У верасні 2007 года Камітэт міністраў Савета Еўропы прыняў рашэнне заснаваць у рамках Сусветнага дня Еўрапейскі дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання. Бо менавіта Еўропа з 1997 года дэ-факта з'яўляецца прасторай, вольным ад смяротнай кары.

Сёння Беларусь - адзіная еўрапейская краіна, якая не ўваходзіць у Савет Еўропы. Асноўнай перашкодай для ўваходжання з'яўляецца наяўнасць у краіне смяротнага пакарання.

Расцяжка супраць смяротнага пакарання, 10 кастрычніка 2012 года

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства