Эўропа заклікае Беларусь спыніць сьмяротныя пакараньні

2012 2012-10-10T13:01:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Рада Эўропы і Эўрапейскі Зьвяз заклікаюць Беларусь абвясьціць мараторый на сьмяротнае пакараньне ў якасьці першага кроку да ягонай поўнай адмены.

 «Сьмяротнае пакараньне бесчалавечнае і непатрэбнае. Досьвед таксама паказаў, што яно ня стрымлівае злачыннасьць. Няма бездакорных сыстэм правасудзьдзя; любая судовая памылка можа прывесьці да трагічнай гібелі невінаватых людзей,» — гаворыцца ў супольнай заяве Турб’ёрна Ягланда, Генэральнага сакратара Рады Эўропы, і Кэтрын Эштан, Высокага прадстаўніка Эўрапейскага Зьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі, з нагоды Эўрапейскага і Сусьветнага дня супраць сьмяротнага пакараньня.

Эўразьвяз бачыць адмену сьмяротнага пакараньня ва ўсёй Эўропе і па-за яе межамі ў якасьці агульнай задачы для ўсіх краін-сябраў ЭЗ.

Эўрапейскі Зьвяз і Рада Эўропы заклікаюць усе эўрапейскія дзяржавы, якія яшчэ не адмянілі сьмяротнае пакараньне дэ-юрэ, ратыфікаваць адпаведныя пратаколы да Эўрапейскай канвэнцыі па правах чалавека.

Рада Эўропы і Эўрапейскі Зьвяз заклікаюць Беларусь, адзіную эўрапейскую краіну, у якой да гэтага часу ажыцьцяўляюцца сьмяротныя пакараньні, абвясьціць мараторый як крок да поўнай адмены сьмяротнага пакараньня.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international