Ў Гародні, ў дзень выбараў, міліцыя затрымала людзей, якія ехалі ў Мeнск

2007 2007-01-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў мясцовы праваабаронца Віктар Сазонаў, мікрааўтобус з шасьцю пасажырамі быў затрыманы на выезьдзе з гораду. Затрыманыя растлумачылі ахоўнікам правапарадку, што накіроўваюцца ў Менск на рок-канцэрт. Аднак тыя, праверыўшы пашпарты і ўбачыўшы, што ў машыне едуць моладзевыя актывісты некалькіх папярэдніх выбарчых кампаній, раськіравалі машыну і прымусілі паехаць у Кастрычніцкі РАУС Гародні. Там у маладых людзей доўга правяралі дакументы, здымалі іх на відэакамеру і нават бралі адбіткі пальцаў. Кіроўцу нанятай машыны адвялі кудысьці асобна. Астатніх пратрымалі тры гадзіны, а пасьля адпусьцілі, так і не сказаўшы, як яны могуць забраць асабістыя рэчы з затрыманай машыны.

Аляксандра Буйко, адна з затрыманых міліцыяй, лічыць, што гарадзенскія сілавыя структуры ў дзень выбараў арганізавалі татальны перасьлед усіх, хто якімсьці чынам “засьвяціўся” ў выбарчых кампаніях. Іх галоўнай мэтай было перашкодзіць кожнаму перамяшчэньню актывістаў, і, зразумела, ні ў якім разе не дапусьціць, каб яны патрапілі ў сталіцу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international