Затрыманні на Кастрычніцкай плошчы

2012 2012-10-09T16:07:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Відэааператара «Нашай Нівы» Таццяну Гаўрыльчык затрымалі ў часе здымак на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

Яе затрымалі ў часе здымак, паведаміла журналістка Ганна Бадзяка. На дадзены момант Таццяна Гаўрыльчык знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС. На тэлефанаванні не адказвае.

Як паведамляе ў фэйсбуку фотакарэспанэнт Юлія Дарашкевіч, у РУУС даставілі яшчэ чатырох чалавек. Яны не журналісты. Валянтэры складвалі рознакаляровыя кубікі і пірамідкі. Яны праводзілі акцыю “Складанасці выказвання ў грамадскай прасторы”.

Радыё Свабода паведамляе, што затрыманыя мастак Міхаіл Гулін, трое валянтэраў і журналістка «Нашай нівы» Тацяна Гаўрыльчык. Усе яны знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС Менску. А 16:30 Тацяну Гаўрыльчык адпусьцілі, астатніх пакінулі ў пастарунку.

У міліцыі Цэнтральнага раёну на ўсіх складаюць пратаколы аб адміністратыўным правапарушэньні, верагодна, наконт дробнага хуліганства. «Прайшло тры гадзіны пасьля затрыманьня, але пратакол яшчэ не паказвалі», — паведаміла Тацяна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international