Дэпутаты Еўрапарламента дадуць сваю ацэнку выбарам у Беларусі

2012 2012-10-09T12:19:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Еўрапарламентары абмяркуюць з прадстаўнікамі шасці палітычных сілаў Беларусі вынікі парламенцкай кампаніі і перспектывы развіцця сітуацыі.

Сустрэча пройдзе 11-12 кастрычніка ў рамках пасяджэння рабочай групы Еўрапарламента ў фармаце Еўранэста. Запрашэнне ўзяць удзел у пасяджэнні атрымалі Аб’яднаная грамадзянская партыя, Партыя БНФ, “Справядлівы свет”, кампанія “Гавары праўду!”, рух “За свабоду” і аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”. Пра гэта распавёў лідар АГП Анатоль Лябедзька: “Гэта будзе ацэнка выбарчай кампаніі і перспектыва развіцця сітуацыі ў Беларусі, такі кантэкст. А наша задача падчас паездкі ў Брусэль — сфакусаваць на трох пунктах: вызваленне палітычных вязняў, “Сумленныя выбары без Лукашэнкі” і пазітыўная альтэрнатыва для Беларусі”.

Па словах Лябедзькі, вельмі важна тое, што сустрэча будзе праходзіць па ініцыятыве з Брусэля. Гэта сведчанне таго, што інтарэс да нашай краіны ў ЕС не знікае. Да таго ж, 15 кастрычніка пройдзе пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў краін ЕС. На ім будзе таксама абмяркоўвацца “беларускае пытанне” — магчымасць пашырэння санкцый супраць уладаў Беларусі. Ацэнка парламенцкіх выбараў, якую ўжо далі назіральнікі АБСЕ, дэпутаты ПАСЕ і тая, якая будзе сфармулявана па выніках пасяджэння працоўнай групы па Беларусі ў Еўрапарламенце, будзе ўлічвацца міністрамі краін ЕС, лічыць Лябедзька.

Нагадаем, раней паведамлялася, што падчас пасяджэння Савета міністраў можа быць разгледжана пытанне аб зняцці з міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея статуса неўязнога ў Еўрасаюз.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international