Яўген Полудзень абвінавачваецца ў злоўжыванні ўладай, перавышэнні ўлады і атрыманні хабару

2012 2012-10-09T12:07:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Следчым камітэце Беларусі завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да былога намесніка міністра ўнутраных спраў — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Яўгена Полудня.

Як паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК Павел Траулька, дзеянні Полудня кваліфікаваныя паводле ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі), чч. 2 і 3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказную пасаду) і ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару).

Матэрыялы расследавання накіраваныя ў Генеральную пракуратуру для прыняцця рашэння аб накіраванні ў суд.

Нагадаем, намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Яўген Полудзень быў затрыманы 8 снежня 2011 года.

Праз тыдзень яму было прад’яўлена абвінавачанне паводле часткі 3 артыкула 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі). У лютым 2012 года ў дачыненні да Полудня была распачата другая крымінальная справа — па прыкметах злачынства, прадугледжанага часткай 3 артыкула 426 КК (перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказную пасаду). Абедзве справы аб’яднаныя ў адну вытворчасць. Следства ўстанавіла, што Полудзень сістэматычна працяглы час атрымліваў ад службовых асоб органаў унутраных спраў матэрыяльныя каштоўнасці і грашовыя сродкі.

На сустрэчы з журналістамі 27 красавіка начальнік Следчага камітэта Валерый Вакульчык паведаміў, што гэта справа — шматэпізодная, па ёй праходзіць шмат сведак. «Абгрунтаванасць затрымання Полудня не выклікае сумненняў», — сказаў кіраўнік СК.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international