Сетка Дамоў правоў чалавека заклікае беларускія ўлады вызваліць Алеся Бяляцкага

2012 2012-10-09T11:59:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dom_prav_200.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заклік   да   неадкладнага   вызвалення   і   зняцця   абвінавачванняў   супраць  праваабаронцы   Алеся   Бяляцкага   і   спынення   пераследу   і   зневажаючага   чалавечую  годнасць  абыходжання  ў  дачыненні  да  яго  падчас  яго  знаходжання  ў  турме   

 Члены і партнёры Cеткі Дамоў правоў чалавека звярнуліся з лістом да прэзідэнта і генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, заклікаючы да неадкладнага вызвалення праваабаронцы Алеся Бяляцкага.


Чальцы  і  партнёры  Сеткі  Дамоў  правоў  чалавека выказалі сваю глыбокую занепакоенасць ўтрыманнем  пад  вартай  Алеся  Бяляцкага  і  істотным  пагаршэннем  гэтых  ўмоў. Так, у лісце гаворыцца: “Паводле атрыманай   ад   нашых   партнёраў   інфармацыі,   правы   Алеся   Бяляцкага   на   прыём  наведвальнікаў  і  атрыманне  харчовых  перадач  былі  моцна  абмежаваныя.  Вынікам   гэтых   і   іншых   мер,   прынятых   супраць   Алеся   Бяляцкага   падчас   яго   зняволення,  з'яўляецца  сур'ёзнае  пагаршэнне  яго  здароўя.  Мы  хацелі  б  адзначыць,  што  апошняе  пагаршэнне  ўмоў  утрымання  Алеся  Бяляцкага  пад  вартай  адбылося  адразу  пасля  таго,  як  яму  споўнілася  50  гадоў.  Ён  атрымаў  прывітанні  і  віншаванні  ад  праваабаронцаў   з   ўсяго   свету,   а   таксама   ад   міжнароднай   супольнасці,   у   тым   ліку   Камісара  Еўрапейскага  Саюза  па  пытаннях  пашырэння  і  Еўрапейскай  палітыкі  суседства  Штэфана  Фюле,  усе  гэтыя людзі  заклікаюць  да  яго  неадкладнага  вызвалення”. 

Аўтары ліста заклікаюць беларускія ўлады неадкладна   вызваліць   Алеся   Бяляцкага,   зняць   усе   абвінавачванні   супраць   яго   і  цалкам  рэабілітаваць  яго. Да  моманту  вызвалення  забяспечыць  Алесю  Бяляцкаму  ў  поўнай  ступені  доступ  да  медыцынскай  дапамогі,  якая  яму  патрэбна,  і  гарантаваць,  што  ўмовы  ўтрымання  ў  турме  не  адаб’юцца  на  стане  яго  здароўя. Забяспечыць  Алесю  Бяляцкаму  ў  поўнай  ступені  права  прыймаць  наведвальнікаў  і  атрымліваць  прыватную  карэспандэнцыю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international