Брэст: акруговая камісія не задаволіла скаргу экс-кандыдата

2012 2012-10-09T11:16:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maslouski-igar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Маслоўскі

Ігар Маслоўскі

Старшыня абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі, які балатаваўся па Брэсцкай-Цэнтральнай выбрачай акрузе №2, атрымаў адказ на сваю скаргу.

Былы кандыдат патрабаваў адмяніць вынікі выбараў у гэтай акрузе, бо, на думку Маслоўскага, яны прайшлі з грубымі парушэннямі заканадаўства. У прыватнасці, актывіст БСДП (Г) засяродзіў увагу на тым, што межы акругі былі раптоўна зменены ўжо падчас выбарчай кампаніі, а разам з імі былі зменены і ўчасткі для галасавання. Ігар Маслоўскі таксама ўзгадаў у сваёй скарзе, што ні на адным выбарчым участку не была задаволена прапанаваная назіральнікамі працэдура падліку галасоў, каб кожны сябра камісіі і назіральнікі маглі бачыць вынікі галасавання ў кожным бюлетэні. На шэрагу ўчасткаў да рэальнага назірання за падлікам галасоў назіральнікі наогул не былі дапушчаныя, бо знаходзіліся на адлегласці трох-пяці метраў ад стала, дзе лічылі бюлетэні.

Аднак адказ з акруговай выбарчай камісіі вельмі лаканічны і без аніякай аргументацыі фактычна зведзены да высновы, што выбары па гэтай акрузе “праведзены у адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь і згодна рэкамендацыям Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў”.

Па словах Ігра Маслоўскага, адказнасць за парушэнне выбарчага заканадаўства ўсё роўна прыйдзецца несці, і ён гатовы аспрэчваць высновы акруговага выбаркама.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Адказ АВК на скаргу І.Маслоўскага

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international