У Магілёве за налепкі супраць смяротнага пакарання затрыманыя валанцёры

2012 2012-10-09T10:23:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smiarotnae1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёве 8 кастрычніка, напярэдадні Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання, былі затрыманыя валанцёры, якія распаўсюджвалі налепкі і постэры кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.

Са слоў актывіста кампаніі Уладзіміра Чумакова, прыкладна ў 17-20, пасля званку “пільных” грамадзянаў, двое юнакоў былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі і дастаўленыя ў Ленінскі РАУС Магілёва. Пасля разбіральніцтва, якое доўжылася амаль пяць гадзінаў, на хлопцаў былі складзены пратаколы аб адміністратыўным парушэнні па ч. 2 артыкула 21.14 КаАП  РБ “Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў”, а таксама пратакол аб адабранні інфармацыйных матэрыялаў.

Як паведамляе магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель, хутчэй за ўсё, юнакам пагражае штраф, паколькі іх не затрымалі да суду. Максімальны штраф, прадугледжаны па гэтым артыкуле, складае 25 базавых велічынь, альбо 2 з паловай мільёны рублёў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international