viasna on patreon

Івацэвіцкі назіральнік за выбарамі застанецца без працы

2012 2012-10-09T10:22:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/haladovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Станіслаў Халадовіч (Івацэвічы)

Станіслаў Халадовіч (Івацэвічы)

Слесар райводаканала Івацэвіцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Станіслаў Халадовіч, які быў назіральнікам падчас парламенцкіх выбараў, атрымаў на рукі папярэджанне аб тым, што з ім з 7 лістапада не будзе працягнуты працоўны кантракт. Тым часам, як на водаканале не хапае ажно 40 работнікаў.

А вопытных работнікаў з сярэднеспецыяльнай адукацыяй, такіх, як Халадовіч, у прынцыпе не засталося, бо выехалі на заробкі за межы рэспублікі. Зараз на водаканале ў асноўным працуюць маладыя спецыялісты пасля ПТВ.

Па словах Халадовіча, спагнанняў на працы ён не меў, а ў 2009 годзе нават быў узнагароджаны граматай за выдатную працу. Станіслаў Халадовіч лічыць сваё звальненне палітычна матываваным, кажа, што хвалю незадавальнення кіраўніцтва ўзнялі сёлетнія парламенцкія выбары: ён быў назіральнікам на ўчастку №6 выбарчай акругі №11, якой кіраваў дырэктар райводаканала Уладзімір Бурдзь. Гэты ўчастак даў самы нізкі працэнт яўкі на выбарах у раёне. І гэта пры нахабных прыпісках, кажа Халадовіч.

Ён адзначае, што калі ў 2010 годзе за ўдзел у Плошчы адседзеў 15 сутак у Жодзінскім СІЗА, звольнены не быў - пазней быў пераведзены падменным слесарам з паніжэннем заробку, не было росту і ў катэгорыі.  

Абскарджваць цяперашняе рашэнне дырэкцыі Івацэвіцкай ЖКГ Станіслаў Халадовіч не збіраецца, паколькі расчараваўся ў беларускай судовай сістэме і не верыць у справядлівае рашэнне суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства