У Віцебску ўвечары 13 студзеня затрыманы сябра Беларускага Хельсінскага Камітэту Павал Левінаў

2007 2007-01-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У часе затрыманьня супрацоўнікі Першамайскага райаддзелу міліцыі не дазволілі Паўлу Левінаву размаўляць па мібільным тэлефоне. Адзінае, што ён пасьпеў паведаміць, гэта што яго затрымалі каля ўласнага дому і вязуць у пастарунак.

Пасьля высьветлілася, што міліцыянты затрымалі сп.Левінава нібыта за распаўсюд улётак, аднак у пастарунку на яго склалі пратакол паводле арт. 156 КаАП – "дробнае хуліганства".

Каб падтрымаць Паўла, у Першамайскі РАУС прыехалі ягоныя сябры. Пакуль яны чакалі рашэньня міліцыянтаў, невядомыя асобы спусьцілі колы ў машыны незалежнага журналіста Вадзіма Баршчэўскага. Машына стаяла недалёка ад пастарунку, побач дзяжурылі супрацоўнікі ДАІ. Міліцыянты цьвердзяць, што нічога падазронага ня бачылі, паведасміла Радыё Свабода.

Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў меў намер балатавацца ў віцебскі гарадзкі і абласны саветы, аднак яго не зарэгістравала ні адна, ні другая камісія. Безвыніковымі былі і справы дабіцца рэгістрацыі праз суд.

Апошнімі днямі спадар Левінаў аказваў юрыдычную дапамогу журналісту Валер’ю Шчукіну, супраць якога ўзбуджаная крымінальная справа паводле скаргі выбарчае камісіі з участка №52 Першамайскага раёну: чальцы камісіі палічылі асабістай абразай самаробныя ўлёткі Шчукіна, якія ён распаўсюджваў сярод выбарцаў гэтага ўчастку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international