Мінская міліцыя: пікетчыка Вінаградава білі, фатографа Грыца — не

2012 2012-10-08T13:05:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Фотакарэспандэнту Associated Press Сяргею Грыцу адмовілі ў завядзенні крымінальнай справы.

З АУС Фрунзенскага раёна Мінска яму адказалі, што 18 верасня падчас пікета за парушэнне заканадаўства пры прывядзенні масавых мерапрыемстваў былі затрыманыя Арцыбашаў, Курловіч, Віняцкі, Вінаградаў. Разам з імі затрымалі яшчэ сем чалавек, якія мелі пры сабе фотаапараты і камеры.

У выніку налёту людзей у цывільным Сяргею Грыцу разбілі твар, з фотаапарата выдалілі здымкі. Прадстаўнік Фрунзескага РАУСа сталіцы адказаў: супраць Вінаградава і іншых актывістаў сілу ўжылі, супраць Грыца — не.

«Праведзенай праверкай высветліць абставіны атрымання цялесных пашкоджанняў Грыцом не прадставілася магчымым, бо ніхто з супрацоўнікаў міліцыі ў адносінах да апошняга фізічнай сілы і фізічнага гвалту, а таксама спецсродкаў не выкарыстоўваў». Не бачыцца магчымым высветліць і акалічнасці выдалення ў фотакарэспандэнта Associated Press на «відэакамеры» (так у пастанове, сапраўды гэта быў фотаапарат), бо супрацоўнікі міліцыі яе не забіралі. Адпаведна адсутнічае склад злачынства. Міліцыя адмовілася шукаць чалавека, які збіў фатографа.

Нагадаем, 18 верасня ля ўніверсама «Фрунзенскі» ў Мінску падчас пікета, ладжанага моладзевым крылом кампаніі «Гавары праўду!» — «Zmena» былі затрыманыя тэлеаператар Аляксандр Баразенка, фотакарэспандэнты Сяргей Грыц (Associated Press), Васіль Фядосенка (Reuters), Таццяна Зянковіч (EPA) і Павел Падабед (БелаПАН), а таксама актывісты «Zмены». Падчас пікета актывісты меліся зладзіць сімвалічную раздачу баршчу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international