Пікет незалежнага прафсаюза доўжыўся 5 хвілін

2012 2012-10-08T09:48:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

7 кастрычніка ў Мінску адбыўся пікет незалежнага прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). Сябры прафсаюза планавалі правесці акцыі ў сямі месцах, у тым ліку і ў абласных гарадах, аднак пікет дазволілі толькі ў парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор.

Каля 30 чалавек трымалі плакаты з патрабаваннямі годных заробкаў і скасавання кантрактнай сістэмы. Нягледзячы на тое, што некаторыя ўдзельнікі прыехалі з іншых гарадоў, пікет доўжыўся літаральна 5-10 хвілін: каля ўваходу ў парк пікетоўцам стаяць забаранілі, а ладзіць акцыю ў глыбіні парка, на думку арганізатараў, не мела сэнсу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international