“Брыдкаслоў” Гоўша тлумачыць рашэнне аблсуда па яго скарзе палітычнай ангажаванасцю

2012 2012-10-05T17:04:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/houshapravaabaronca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Сяргей Гоўша

Праваабаронца Сяргей Гоўша

Праваабаронца Сяргей Гоўша, пакараны падчас выбарчай кампаніі судом Баранавіцкага раёна мільённым штрафам нібыта за брыдкаслоўе на адрас сябраў акруговай камісіі, пры якой з’яўляўся назіральнікам, падаваў скаргу ў Брэсцкі абласны суд. Суддзя Міхаіл Грыгаровіч знайшоў падставу для незадавальнення скаргі нават пры наяўнасці неабвержных доказаў.

Брэсцкі абласны суд не адмяніў штраф Сяргею Гоўшу, нягледзячы на тое, што праваабаронца, каб даказаць сваю невінаватасць, разам са скаргай прадставіў дыктафонны запіс і ажно тры заключэнні крыміналістычнай экспертызы. Экспертыза засведчыла, па-першае, што брыдкаслоўя з боку назіральніка не было, па-другое, што запіс не змантаваны, і, па-трэцяе, што запіс зроблены на дыктафоне, прадстаўленым суду. Суддзя Міхаіл Грыгаровіч знайшоў падставу для адмовы ў задавальненні скаргі: скарга была пададзеная несвоечасова, бо спадар Гоўша не адразу сплаціў судовыя выдаткі.

Праваабаронца лічыць такое рашэнне суда палітычна ангажаваным і кажа,  што калі б не гэтая зачэпка, знайшлі б іншую. Па яго словах, справу з палітычнай афарбоўкай у судзе выйграць немгчыма – гэта не праблемы з ЖКГ. Сяргей Гоўша разглядае “брыдкаслоўе” апазіцыі перад выбарамі, падчас выбарчай кампаніі як адзін са сцэнароў улады для выдалення апанентаў з грамадска-палітычнага жыцця.

Праваабаронца, нягледзячы на матэрыяльныя затраты, звернецца са скаргай у Вярхоўны суд. І, прадбачачы вердыкт і вышэйшай судовай інстанцыі, ён ужо зараз паведамляе пра намер дайсці да Камітэта па правах чалавека ААН.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international