Чэхі за свабодную Беларусь.

2003 2003-07-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 чэрвеня ў Сенаце Чэскай Рэспублікі адбылася прэс-канферэнцыя, прысьвечаная заснаваньню яго сябрамі камітэту “За свабодную Беларусь”. Асноўнымі задачамі камітэту зьяўляюцца: збор фактаў для інфармаваньне ворганаў Эўрапейскага Зьвязу аб парушэньнях правоў чалавека на Беларусі; больш аператыўнае рэагаваньне чэскіх уладаў на гэтыя парушэньні праз дапляматычная каналы, дапамога беларускай апазыцыію Заснавальнікамі зьяўляюцца такія вядомыя чэскія палітыкі як Ян Румл, Даніэл Кроўпа, Марцін Мейстржык, Іржы Лішка ды Эдвард Оўтрата. Дэклярацыю камітэту падпісала ўжо больш за 50 чэскіх сенатараў і парлямэнтарыяў.

Усе яны, у гэтую гарачую летнюю пару, напоўненую дэбатамі аб фінансавай рэформе краіны, знайшлі час каб адказаць на пытаньні журналістаў і звычайных грамадзянаў, якіх хвалюе палітычная сітуацыя на Беларусі.

Так, па словах адной з ініцыятарак камттэту Натальлі Маковік, якраз напярэдадні прэс-канферэнцыі ворганы бясьпекі арыштавалі трох актывістаў Маладога Фронту, якія распаўсюджвалі ў Менску ўлёткі з надпісамі “Я люблю Беларусь” і нацыянальнымі бел-чырвона-белымі колерамі. Такія факты на Беларусі, на жаль, ужо даўно сталі дзяжурнымі.

Сенатары, у кароткіх уступных заявах, нагадалі пра тое што для йх, як і для шматлікіх іншых эўрапейцаў, якія даўно ўжо ўважліва сочаць за падзеямі ў Беларусі, 27 ліпеня 1991 быў і застаецца нацыянальным сьвятам Беларускай незалежнасьці. Стварэньне камітэту якраз было прыўрочына да сьвяткаваньня сёлеташняй 12-ай гадавіны гэтай падзеі.

Удзельнікі камітэту знаёмыя з Беларускай сітуацыяй наўпрост. Даніэл Кроўпа, напрыклад, быў назіральнікам на выбарах у Беларусі і асабіста зафіксаваў спробу махлярства з боку ўладаў. Ян Румл, былы міністр унутраных спраў, вядомы сваім удзелам у дэманстрацыях апазыцыі Беларусі, быў незалежным назіральнікам на палітычных судовых працэсах. Сенатар выказаў сваё меркаваньне аб законе, які зараз распрацоўваецца Аб палітычных партыях, што “гэта будзе новы магутны ўдар па беларускай апазыцыі з боку таталітарнай дзяржавы”. Ён таксама развесяліў прысутных, прыгадаўшы некаторыя вулічныя лёзунгі з менскіх дэманстрацыяў пратэсту, напрыклад “Беларусь у Эўропу, Лукашенко – у ...”

Марцін Мэйстржык, у сваю чаргу, параўнаў сёньняшнія рэпрэсіі на Беларусі з падзеямі ў Чэхіі ў 1989 годзе, калі камуністычная паліцыя жорстка разагнала групу студэнтаў за тое, што яны сьпявалі дзяржаўны гімн Чэхаславаччыны.

Ад імя беларусаў выказаў сваю падзяку сенатарам і пажаданьні плённай працы ў камітэце Аўген Сідорык, старшыня Зьвязу Бларусаў замежжа.

Стварэньне камітэту актыўна падтрымаў Вацлаў Гавел, які не змог прысутнічаць, бо знаходзіўся ў ЗША, але прыслаў тэлеграму з выказваньнем падтрымкі.

Падтрымку выказалі і звычайныя грамадзяне. Доктар Ян Странскі, былы чэскі дысідэнт вывесіў з вакна свайго дома ў цэнтры Прагі бел-чырвона-белы сьцяг і запрасіў усіх беларусаў адсьвядкаваць Дзень Незалежнасьці ва ўласнам вячэрнім клюбе. Ён выказаў спадзяваньне, што сёлеташнія мерапрыемствы стануць у Празе традыцыйнымі.

А. Гайдамацкі
Менск-Прага

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international