Алесь Бяляцкі Леаніду Судаленку - я знахожуся ў камандзіроўцы, акурат паміж Менскам і Гомелем

2012 2012-10-05T15:50:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-new.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cтаршыня Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі

Cтаршыня Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі

Сёння праваабаронца з Гомелю, старшыня Гомельскага аддзялення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Прававая ініцыятыва” Леанід Судаленка атрымаў ад свайго палітычна зняволенага калегі Алеся Бяляцкага паштоўку, датаваную 2 кастрычніка. Палітвязень выказвае шчырую падзяку за віншаванні, якія былі яму дасланыя з Гомеля ў бабруйскую калонію напярэдадні дня народзінаў.

“Добры дзень шаноўны Леанід! Дзякуй за віншаванне. За мяне дзядзька моцна не хвалюйся. Я і так з вамі. Адзінае, што ў камандзіроўцы, “акурат” паміж Менскам і Гомелем. Трымайцеся там, не апускайце рукі і тады ўсё будзе добра. Да сустрэчы, Алесь”.

Нагадаем, перад 25 вераснем, калі палітвязень святкаваў свой пяцідзесяцігадовы юбілей 50 віншавальных паштовак пайшло на яго адрас з Гомельскага рэгіёну. Гомельскія праваабаронцы, грамадскія ды палітычныя актывісты жадалі палітвязню Алесю у такі складаны для яго час як мага хутчэй выйсці на волю і далучыцца да праваабарончай дзейнасці. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international