Гомельская-Савецкая АВК адмаўляецца пераглядаць вынікі выбараў

2012 2012-10-05T13:31:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sluchak-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Случак

Ігар Случак

«Падстаў для прызнання выбараў па Гомельскай-Савецкай акрузе №34 несапраўднымі няма», - такі адказ атрымаў былы кандыдат у дэпутаты па дадзенай акругі Ігар Случак.

Раней ён звярнуўся ў акруговую камісію і ЦВК са скаргай, дзе прасіў правесці паўторны падлік галасоў. Ігар Случак спасылаўся на дадзеныя шматлікіх назіральнікаў, якія сцвярджалі, што яўка на ўчастках Савецкай акругі не перавышала 35-36%, у той час як акруговая камісія абвясціла яўку ў 69%.

Разам з тым, з ЦВК былы кандыдат атрымаў адказ праз урадавую тэлеграму, што яго скарга будзе разгледжана на паседжанні 5 кастрычніка.

«Адказ з акруговай камісіі быў прадказальным, але запыт неабходна было зрабіць, каб юрыдычна зафіксаваць парушэнне выбарчага заканадаўства, бо такія справы не маюць тэрміну даўнасці. Не маю ілюзій наконт прызнання ЦВК выбараў па маёй акрузе несапраўднымі, але рашэнне аб паўторным падліку галасоў было б праявай добрай волі, якую, мяркую, пазітыўна ўспрыняла б уся міжнародная супольнасць. Апошні такі выпадак на Гомельшчыне быў у 1996 годзе», - пракаментаваў Ігар Случак.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international