Сацыяльныя педагогі цікавяцца ўмовамі пражывання дзяцей Дзяніса Садоўскага

2012 2012-10-05T11:28:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sadouski_dzianis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Садоўскі

Дзяніс Садоўскі

Адказны сакратар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Дзяніс Садоўскі быў адным з каардынатараў байкоту ў Мінску. 28 жніўня ён быў затрыманы падчас расклейвання плакатаў за байкот выбараў і асуджаны ў судзе Фрунзенскага раёну Мінска на 10 сутак арышту.

 5 кастрычніка да яго па месцы прапіскі прыйшла сацыяльны педагог сацыяльна-педагагічнага цэнтру Савецкага раёну Мінска Галіна Гаўрылава, каб праверыць, у
якіх умовах утрымліваюцца ягоныя дзеці – трохгадовы сын і пяцімесячная
дачка ў сувязі з неаднаразовымі затрыманнямі Дзяніса Садоўскага.

Пры гэтым Гаўрылава груба пагражала праблемамі ў сям'і адказнага сакратара БХД, а, не знайшоўшы яго, абяцала шукаць яго з міліцыяй.

Як паведамляе прэс-служба БХД, у Дзяніса Садоўскага дадзены візіт педагогаў выклікаў абурэнне. "Рэжым вырашыў падобным чынам націснуць на мяне, стварыць напружанне ў сям'і. Пры гэтым усім відавочна, што маё затрыманне 28 жніўня, як і гэтае наведванне, палітычна матываваныя", - адзначыў ён.

У сваю чаргу сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі заявіў, што гэтыя дзеянні ўладаў вельмі нагадваюць ціск, які аказваўся на сям'ю экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, калі спецслужбы пагражалі забіць і выкрасці яго трохгадовага сына. "Гэта ўжо нават не аўтарытарныя метады. Гэта метады гітлераўскаг гестапа, калі пачынаюць пагражаць маленькім дзецям", - падкрэсліў ён.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international