Затрыманы ў Віцебску на выбарчым участку №52 журналіст і праваабаронца Валерый Шчукін на свабодзе, яму ўручылі павестку на 17 студзеня

2007 2007-01-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 студзеня ў Віцебску на выбарчым участку №52 быў затрыманы журналіст і праваабаронца Валерый Шчукін. Ён назіраў за выбарамі ад БХК, меў пры сабе пасьведчаньне карэспандэнта газеты “Народная воля”.

Па тлумачэннях міліцыянтаў, спадар Шчукін затрыманы за тое, што не зьяўляецца па павестцы ў Першамайскае РАУС, дзе на яго ў сярэдзіне снежня была заведзеная крымінальная справа па артыкуле 189 часткі 2 Крымінальнага кодэксу. В. Шчукін абвінавачваецца ў распаўсюдзе ўлётак, якія ўтрымліваюць зьнявагі ў адрас сябраў выбарчай акругі №58 Віцебска.

Аднак 11 студзеня Валерый Шчукін прыходзіў па павестцы ў Першамайскае аддзяленне міліцыі і гутарыў са следчым, тым не менш у прымусовым парадку ён зноў быў дастаўлены ў пастарунак. Яму адмовілі ў праве скарыстацца юрыдычнай дапамогай з боку прадстаўніка Беларускага Хельсінскага камітэта па Віцебскай вобласці Паўла Левіна. Кіраўніцтва РАУС прапанавала паслугі дзяжурнага адваката.

Пасьля 4-гадзінага допыту журналісту і праваабаронцу ўручылі павестку на 17 студзеня і адпусьцілі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international