viasna on patreon

Галандцы запатрабавалі вярнуць Любові Кавалёвай цела яе сына

2012 2012-10-04T18:36:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavaliova_liubou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Любоў Кавалёва

Любоў Кавалёва

Сёння раніцай у 5 гарадах Галандыі адначасова прайшоў флэш-моб у падтрымку новай кампаніі Любові Кавалёвай, якая патрабуе вярнуць ёй цела яе сына.

Раніцай на чыгуначных станцыях і станцыях метро ў пяці гарадах Галандыі адначасова з'явіліся мяшкі для трупаў з жывымі целамі ўнутры. Флэш-мобы працягваліся ад 10 да 30 хвілін і былі арганізаваны ў гадзіну пік, калі галандцы накіроўваліся на працу.

Флэш-моб быў часткай новай кампаніі Любові Кавалёвай сумесна з Беларускім свабодным тэатрам "Вярніце цела" ("Give the Body Back").

Акцыя была арганізавана напярэдадні міжнароднай прэм'еры новага спектакля "Тrash Cuisine" Беларускага свабоднага тэатра, якая пройдзе заўтра ў Каралеўскім тэатры ў Амстэрдаме ў межах фестывалю "Прадстаўляючы Еўропу" ("Imagining Europe"), арганізаваным Еўрапейскім Культурным Фондам.

Сведкаў флэш-мобу запрасілі прыйсці на спектакль, а таксама падпісаць петыцыю Любові Кавалёвай на Change.org: www.change.org / bodyback

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства