На пасяджэнні паліткамітэту ПАРЭ абмеркавалі стан правоў чалавека ў Беларусі

2012 2012-10-04T16:47:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Спецыяльная рэзалюцыя Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы па сітуацыі ў Беларусі будзе падрыхтавана да студзеня 2013 года. Пра гэта 4 кастрычніка заявіў дакладчык Асамблеі, эстонскі дэпутат Андрэс Херкель, выступаючы на пасяджэнні камітэту ПАРЕ у палітычных пытаннях.

«Праца над дакументам пачнецца ўжо ў лістападзе, — адзначыў Херкель. — Цалкам магчыма, што ў студзені наступнага года даклад будзе гатовы»

Паводле ягоных слоў, Асамблеі трэба будзе перш за ўсё даць палітычную ацэнку парламенцкім выбарам, якія прайшлі нядаўна ў краіне.

«Наш апошні даклад па тэме адносіцца да пачатку 2012 года. Мы шкадуем, што сітуацыя з правамі чалавека і дэмакратыяй за мінулы час толькі пагоршылася».

«Цяпер у Беларусі 12 палітычных зняволеных, — канстатаваў дакладчык. — Стан здароўя некаторых з іх выклікае асаблівую заклапочанасць».

У адкрытым для прэсы пасяджэньні камітэту ПАРЭ прынялі ўдзел старшыня Беларускага Хэльсінскага камітэта Алег Гулак і намеснік кіраўніка зачыненага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч.

Падчас дэбатаў здарыўся скандал — афіцыйнага прадстаўніка ўрада Беларусі выправадзілі з залі, бо ён не атрымаў спецыяльнага запрашэння.

У МЗС Беларусі пакуль не каментуюць гэтую падзею.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international