Брэсцкія ўлады забаранілі пікет за годную працу

2012 2012-10-04T13:21:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-garvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Брэсцкі гарвыканкам

Брэсцкі гарвыканкам

З ініцыятывай правядзення акцыі 7 кастрычніка, калі будзе адзначацца Міжнародны дзень барацьбы за годную працу, у гарвыканкам звярнуліся брэсцкія прадстаўнікі прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). Пры гэтым заяўка была пададзена на правядзенне пікету ў месцы, якое вызначана ўладамі для такіх мэтаў – у парку воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Як паведаміла сябра прафсаюзу РЭП Аляксандра Гурына, падчас акцыі планавалася засяродзіць увагу на тым, што Брэсцкая вобласць займае апошняе месца сярод рэгіёнаў Беларусі па памерах сярэдняй заработнай платы, а ў цэлым у краіне адсутнічаюць умовы для годнай працы.

Аднак з Брэсцкага гарвыканкаму атрыманы адмоўны адказ наконт пікету: чыноўнікі спаслаліся на тое, што ў згаданым парку 7 кастрычніка будуць ладзіцца святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня настаўніка.

Аляксандра Гурына папярэдзіла, што актывісты незалежнага прафсаюзу маюць намер у бліжэйшую нядзелю прыйсці ў парк воінаў-інтэрнацыяналістаў, каб пераканацца, што там сапраўды будзе свята.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international