У Магілёве прызнаць выбары несапраўднымі не атрымалася

2012 2012-10-04T12:59:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/skrynia2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўская-Цэнтральная акруговая выбарчая камісія №85 не задаволіла скаргу былой кандыдаткі ў дэпутаты Анастасіі Войтавай.

Актывістка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) скардзілася на тое, што, па падліках назіральнікаў, колькасць прагаласаваўшых падчас выбараў грамадзян не супадала з афіцыйнымі лічбамі, і таму яна прасіла акруговую камісію прызнаць выбары несапраўднымі.

Старшыня акруговай выбарчай камісіі спн. Клімянкова, выслухаўшы скаргу Анастасіі Войтавай, адзначыла, што ўсе прыведзеныя ёю факты не маюць доказаў. У пытанні незадавальнення скаргі экс-кандыдаткі ў дэпутаты камісія была аднагалоснай.

Давераная асоба Анастасіі Войтавай падчас выбарчай кампаніі Віктар Каракоўскі адзначае, што, напрыклад, на адным выбарчым участку, УВК №69, на даму прагаласавала 807 чалавек.

“Гэта пры тым, што на ўчастку для галасавання зарэгістравана каля 1500 выбаршчыкаў і прагаласавала ў дзень выбараў 1170 чалавек. Я сам неаднаразова быў назіральнікам і сказаў, што хадзіў разам з сябрамі выбарчай камісіі па кватэрэх выбаршчыкаў, якія галасавалі на даму. У мяне тады было 19 такіх чалавек. Каб іх усіх абыйсці, патрэбна было мінімум паўдні. Што тут казаць пра неверагодную лічбу ў 807 чалавек, якіх трэба было б абыходзіць не адзін дзень. Мае аргументы не былі ўлічаныя”, - кажа Віктар Каракоўскі.

Праваабаронцу Барыса Бухеля не пусцілі на пасяджэнне акруговай камісіі, дзе разглядалася скарга Анастасіі Войтавай.

“На ўваходзе стаяў кіраўнік справамі адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва і прапускаў толькі тых, каго лічыў патрэбным. Прапусцілі толькі саму Анастасію Войтаву і яе давераную асобу Віктара Каракоўскага. Астатнім прыйшлося чакаць за дзявярыма. Самым прыкрым момантам было тое, што, калі з памяшкання, дзе адбывалася пасяджэнне акруговай камісіі, выйшлі скаржнікі, былі чуваць апладысменты сябраў камісіі. Яны апладыравалі самі сабе за тое, што вытрымалі націск апазіцыі і не здалі пазіцыі, што так добра спрацавалі”, - кажа Барыс Бухель.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international