Амбасадары Еўразвяза прад'явілі дэмарш Беларусі з-за смяротнага пакарання
2 кастрычніка, з нагоды Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання, які будзе адзначацца 10 кастрычніка, амбасадар Латвіі ў Беларусі разам з амбасадарамі Францыі і Італіі ў Беларусі і прадстаўнікамі Дэлегацыі Еўразвяза ў Менску прад'явілі дэмарш МЗС Беларусі, каб яшчэ раз звярнуць увагу беларускіх уладаў на праблему адмены смяротнага пакарання ў краіне.
Дэмарш з'яўляецца сумесным рашэннем Дэлегацыі Еўразвяза ў Менску і акрэдытаваных у Менску амбасадараў краін-удзельніц Еўразвяза, і ягонае ўручэнне было даручанае кіраўніку дыпламатычнай місіі Латвіі.
Беларусь - адзіная краіна на еўрапейскім кантыненце, у якой дагэтуль выкарыстоўваецца смяротнае пакаранне. Еўразвяз, уключаючы Латвію, неаднаразова заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне.