Скарга на начальніка міліцыі абярнулася абвінавачваннем у паклёпе

2012 2012-10-03T13:35:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shyla-ivan-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст Іван Шыла (фота nn.by)

Грамадскі актывіст Іван Шыла (фота nn.by)

У звароце салігорскага маладафронтаўца Івана Шылы па факце смерці грамадзяніна Трафімовіча А.А. у засценках салігорскага ІЧУ мясцовыя міліцыянты ўгледзелі паклёп.

Нагадаем, у жніўні 2012 году ў сеціве з’явілася інфармацыя пра затрыманага за “бытавое” хуліганства яшчэ на пачатку ліпеня маладога салігорца. Маладзёна змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Салігорскага РАУС, адкуль з чэрапна-мазгавой траўмай ён патрапіў у рэанімацыю. 4 жніўня, не прыходзячы ў прытомнасьць, ён памёр. Праваахоўныя органы паспяшаліся адхрысціцца ад адказнасці за дадзенае здарэнне ды паведамілі пра інснаванне відэазапісу, на якім арыштаваны самастойна падае на падлогу ды б’ецца галавой аб унітаз.

Мясцовы маладафронтавец Іван Шыла, які не аднойчы адбываў пакаранне за сваю актыўную грамадзянскую дзейнасць у Салігорскім ІЧУ, накіраваў Міністру ўнутраных справаў адмысловы зварот з нагоды таямнічага здарэння з Трафімовічам А.А. У сваім звароце маладзён усклаў адказнасць за трагічны выпадак на начальніка Аддзела ўнутраных спраў Салігорскага райвыканкама Астрэйку А.В. Па меркаванні Івана Шылы, сапраўднай прычынай смерці сталіся тыя жудасныя ўмовы, у якіх утрымліваюцца зняволеныя ў ізалятары. Каб вырашыць дадзеную праблему, маладзён запатрабаваў ад міністра публічнай дэманстрацыі відэазапісу інцыдэнта, азнаямлення з умовамі ўтрымання зняволенных у Салігорскім ІЧУ прадстаўнікоў грамадскасці і СМІ, прыцягнення да адказнасці начальніка ІЧУ і начальніка Салігорскай міліцыі за невыкананне службовых абавязкаў, а таксама прывядзення стану ІЧУ у адпаведнасць з заканадаўчымі нормамі ўтрымання арыштаваных.

Даваць адказ на зварот Івана Шылы  Міністэрства ўнутраных справаў даручыла начальніку салігорскай міліцыі Астрэйку А. В., прыцягнуць якога да адказнасці і патрабаваў маладзён. Аляксандр Астрэйка паведаміў, што па факце смерці грамадзяніна Трафмімовіча А. А. Салігорскім раённым аддзелам Следчага камітэту Рэспублікі Беларусь ячшэ ладзіцца праверка ў межах Крымінальна-працэсуальнага кодэксу. Патрабаванні публічнай дэманстрацыі вышэйзгаданага відэазапісу ды пункты, звязаныя з допускам грамадскасці і СМІ ў ізалятар, былі наўпрост праігнараваны.

Больш за тое, у звароце Івана Шылы салігорскія міліцыянты ўгледзелі “склад адміністратыўнага правапарушэння, прадугледжанага артыкулам 9.3 (Паклёп) Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях”. З гэтай нагоды Салігорскім РАУС была праведзена адмысловая праверка. Зрэшты, “падчас праведзенай праверкі складу адміністратыўнага правапарушэння выяўлена не было, у сувязі з чым адміністратыўная вытворчасць была спынена”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international