ЦВК на ўсе скаргі гомельскіх назіральнікаў дасылае аднолькавыя адказы

2012 2012-10-03T12:54:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/centrvybarkam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомелі назіральнікі на выбарах, якія напісалі ў акруговыя камісіі і ЦВК шэраг скаргаў, атрымліваюць абсалютна аднолькавыя адказы.

Скаргі назіральнікаў у асноўным тычыліся фальсіфікацый з яўкай выбарцаў, якая завышалася ў сярэднім у два разы. Яны прасілі правесці паўторны падлік галасоў на розных участках.

Назіральнікі атрымалі аднолькавыя адказы з ЦВК, дзе напісана, што візуальны падлік галасоў не мае прававога значэння, паколькі такая працэдура не прадугледжана выбарчым заканадаўствам. І таму ЦВК не знайшла падставаў «для пастаноўкі пытання аб паўторным падліку галасоў». Акруговыя камісіі наогул адмовіліся разглядаць скаргі, матывуючы тым, што «ў паўнамоцтвы назіральніка не ўваходзіць функцыя паралельнага падліку галасоў».

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international