Гомельшчына: выбарцы вельмі любяць начальнікаў

2012 2012-10-03T11:54:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chyny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раённыя газеты Гомельскай вобласці нарэшце надрукавалі вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў. Пры высокай яўцы (больш за 91% - па Хойніцкай акрузе, і больш за 80% - па некаторых іншых) начальнікі-кандыдаты «перамаглі» з высокімі адсоткамі. Наогул, такім адсоткам, якія сведчаць пра поўную любоў выбарцаў да кандыдатаў-начальнікаў, пазайздросцілі б кандыдаты ўсіх краінаў свету. Прычым пры амаль поўнай адсутнасці агітацыйнай кампаніі.

Напрыклад, кандыдат у дэпутаты па Хойніцкай акрузе Святлана Чэкан (начальнік Брагінскага раённага спажывецкага таварыства) «перамагла», набраўшы 70,45% галасоў выбаршчыкаў (жыхароў Хойніцкага, Брагінскага, Лоеўскага і Нараўлянскага раёнаў). Яе канкурэнты атрымалі 14,15% і 4,77%.

Дарэчы, практычна 5 тысяч выбарцаў Хойніцкай акругі прагаласавалі супраць усіх кандыдатаў.

Старшыня Рэчыцкага райвыканкама Пётр Шостак балатаваўся па Буда-Кашалёўскай акрузе. Ён змог “пакарыць сэрцы” жыхароў акругі настолькі, што за яго прагаласавалі 76,70% выбарцаў! Канкурэнты атрымалі 9,27 і 6,03%. Супраць усіх прагаласавалі 4 тысячы чалавек.

Па Мазырскай акрузе з колькасцю выбарцаў, прыняўшых удзел у галасаванні каля 50 тысяч, за кандыдата Мікалая Расоху прагаласавалі больш за 39 тысяч чалавек.

А жыхары Петрыкаўскага раёна, які ўваходзіў у склад Жыткавічскай акругі, вельмі ўпадабалі старшыню Гомельскага абласнога суда - аддалі за яе 74,07% галасоў, і гэта пры высокай яўцы – 89,41%.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international