Салігорская пракуратура не задаволіла скаргу кандыдата

2012 2012-10-02T14:12:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/malochka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Малочка (Cалігорск)

Віктар Малочка (Cалігорск)

У пачатку мінулага тыдня экс-кандыдат у дэпутутаты па Салігорскай гарадской выбарчай акрузе №68 Віктар Малочка звярнуўся са скаргай у пракурартуру ды акруговую камісію. Палітык патрабаваў пераліку колькасці бюлетэняў па выбарчым ўчастку №15.

Павдоле былога кандыдата на дадзеным участку колькасць выбарцаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні 23 верасня, была штучна завышана ўчастковай камісіяй на 401 чалавека. У гэты дзень Віктар Малочка, а таксама яго давераная асоба Аляксандр Малочка асабіста прысутнічалі на дадзеным участку ў якасці назіральнікаў і вялі падлік выбарцаў. На думку спадара Віктара, такая нестыкоўка лічбаў магла здарыцца з-за ўнясення ў спісы “прагаласаваўшых” выбарцаў грамадзян, якія з’ехалі ў іншыя гарады на вучобу ці ў камадзіроўку.

- Для атрымання гэткіх звесткаў члены камісіяў на нашых вачах апытвалі выбарцаў, даведваліся, дзе знаходзяцца іх родныя. Па-другое, колькасць тых, хто прагаласаваў, магла быць наўпрост завышаная праз штучнае вывядзенне працэнтаў “прызначанаму” кандыдату, - кажа Віктар Малочка. - У сваёй заяве я патрабаваў правядзення праверкі па дадзеных фактах шляхам элементарнага пераліку бюлетэняў і параўнання іх са спісам выбарцаў.

Аналагічную заяву ў Салігорскую пракуратуру ды ў Салігорскую акруговую камісію №68 накіраваў і Аляксандр Малочка.

Паводле пракурора Салігорскага раёна В.І. Бельчына, па дадзеных фактах была праведзена адмысловая праверка. Падчас праверкі “аглядаліся дакументы, апытваліся прадстаўнікі з ліку назіральнікаў і членаў участковай выбарчай камісіі №15”. Зрэшты, адзначнаны ў скаргах факт удзелу ў галасаванні меншай колькасці выбарцаў, чым па дадзеных участковай выбарчай камісіі, “не знайшоў належнага пацверджання” і з гэтай прычыны меры пракурорскага рэагавання не ўжываліся.

Неабгрунтаванымі скаргі Віктара і Аляксандра Малочкі палічыла і акруговая выбарчая камісія.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international